Дзедам Марозам тут быць сцёбна, а Снягуркай абразліва – Новы год святкуе і беларускае войска.
Пры вырабе выцінанкі з макулатуры, запомнілася: План-канспект практычнага занятка — стральба па нерухомай мішэні з паставы лежачы».
У сталоўку вечарам ідуць толькі папіць гарбаты — рыхтуюць страўнікі.
У выходны 31 снежня, каб нечым заняць жаўнераў, аб’яўляецца ўсеагульная прыборка ўсяго, што толькі можна ў войску прыбіраць.
Час да імгнення Новага года пачынае сціскацца ўжо з вечара
Цягнуць адтуль усё самае стандартнае і простае да навагодняга стала — ад гароху на салаты да тортаў і мандарынаў.
Пасля паверкі на плацы ўсе падымаюцца ў казарму, якая да раніцы замыкаецца — каб нікому не пажадалася ўцекчы ў самаволку на яліну.
«Засоснікі» з салдат і сяржантаў стаяць у навагоднюю ноч у нарадах — гэта тыя, хто цягам года неяк правініўся: спазніўся, прыйшоў са звальнення нецвярозы і гэтак далей. Такім тут не зайздросцяць.
Большасць раве гімн проста для смеху — іншага эмацыйнага выхаду тут няма і не можа быць.
Салдацкія забавы - хто каго хутчэй накорміць смятанай з завязанымі вачыма.
Новы год, пад зборныя пахі тытуню, аліўе, вільгаці, поту і салдацкіх анучаў, прыйшоў і ў казарму. Хутка дамоў…
План святкавання: ежа і тэлевізар — усё да
Да святочнай ночы ў войску рыхтуюцца за некалькі тыдняў. Афіцэры за планаваннем графіку службы, салдаты са зборам святочнага стала, а нампаліт за вызначэннем тых, хто будзе святкаваць і кантраляваць святкаванне жаўнераў тэрміновай службы ў казарме.
Не ведаю, як дзе, але ў нас на тэрміновай службе ў
Падрыхтоўка ў жаўнераў распачынаецца з атрымання снежаньскага «грашовага забеспячэння». Тыя некалькі дзясяткаў тысяч, якія салдаты тэрміновай службы атрымліваюць «заробку» у месяц, складаюцца ў абшчак навагодняга стала. Грошы салдаты давяраюць самым адказным ці тым, каго прызначаць на закуп харчоў старэйшыя па службе. За некалькі дзён да 31 снежня яны разам са сваімі
Свята да нас ідзе
За некалькі дзён да Новага года са старшынскіх капцёрак выцягваюцца набытыя дэмбелямі яшчэ за савецкім часам елачныя цацкі. Іншыя ўпрыгожванні аператыўна вырабляюцца на месцы. Выцінанкі і гірлянды — з макулатуры. Пры вырабе адной з іх запомнілася «
Тыя, каго прызвалі ўлетку і каму служыць паўтара года, вымушаны адсвяткаваць у войску два «новыя гады». Ад гэтага часам крыўдуюць некаторыя: «
У чаканні гімна
Час да імгнення Новага года пачынае сціскацца ўжо з вечара
Пасля паверкі на плацы ўсе падымаюцца ў казарму, якая да раніцы замыкаецца — каб нікому не пажадалася ўцекчы ў самаволку на яліну. У прыбіральню зацягваюць чугунную сметніцу — «курылка» цяпер тут. План святкавання: ежа і тэлевізар — усё да
Традыцыйна віншаваць вайскоўцаў прыязджае і камандзір вайсковай часткі. Гэта разумееш, калі гучыць каманда дзяжурнага «Строіцца!». За гадзіну да Новага года ў казарму ўваходзіць ужо чырвоненькі палкоўнік. Дэмбелі, якія бачылі мінулы вайсковы Новы год, трохі здзіўляюцца — нешта вельмі падобнае віншаванне да леташняга. Але гэта разумеюць толькі яны, таму і не асабліва слухаюць. Акрамя стандартных пажаданняў, другі раз пралятае: «Мы — вайскоўцы і мужыкі, і гэтым мы адрозніваемся ад баб. З Новым годам!».
Усе ўжо за сталом. Рассаджваюцца згодна з тэрмінамі службы. Кантралююць усё за салдацкімі сталамі дэмбелі, а найлепшыя прысмакі стаяць каля іх. 6 каналаў стандартнага тэлебачання забаўляюць як могуць. Нехта тэлефануе дамоў — мабільнікаў у гэты вечар ніхто не хавае. Нейкія канцэрты. Выступ Лукашэнкі, гімн пасля яго як бы ўнеслі Новы год у адну са шматлікіх казарм беларускага войска. Большасць раве гімн проста для смеху — іншага эмацыйнага выхаду тут няма і не можа быць. Хаця дэмбелі знойдуць магчымасць пранесці алкаголь і напіцца ў гэту кароткую ноч. Крыху смешных конкурсаў на хуткаснае паяданне тартоў і смятаны — і пара адбою. Новы год, пад зборныя пахі тытуню, аліўе, вільгаці, поту і салдацкіх анучаў, прыйшоў і ў казарму. Хутка дамоў…
Афіцэры і салдаты, хлопцы хто ў войску цяпер, а як у Вас прайшоў Новы год і што вы хочаце пажадаць сваёй краіне і каханым?