Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 студзеня ў Беларусі воблачна. Часам ападкі (мокры снег, дождж, ноччу па ўсходзе месцамі моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4–9 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 3°С па ўсходзе да плюс 4°С па захадзе, максімальная днём плюс 1–6°С.

У Мінску 3 студзеня воблачна, часам ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1, плюс 1°С, максімальная днём плюс 2–4°С.

4 студзеня воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 6–11 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 3°С, максімальная днём 0 — плюс 6°С.

5 студзеня воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 7–12 м/с, ноччу на большай частцы, днём месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература мінімальная ноччу ммнус 2 — плюс 3, максімальная днём 0 — плюс 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?