якая ехала на адпачынак у адну з краін Еўрасаюза.

Аварыя адбылася 1 студзеня каля 16.00 на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі недалёка ад вёскі Угляны.

38-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці не справіўся з кіраваннем «Міцубісі-Ланцэр», з’ехаў у кювет і перакуліўся. Аўтамабіль упаў у канаву, адкуль яго выцягвалі і работнікі МНС. «Міцубісі» кіраваў мужчына, у якасці пасажыраў у аўтамабілі знаходзіліся яго жонка і іх 13-гадовая дачка.

У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала закрыты пералом шыйкі левай касці плечавога сустава. Пасля аказання медыцынскай дапамогі дзіця было адпушчана з бальніцы. Дарослыя ў аварыі не пацярпелі.

«Зараз расіяне знаходзяцца ў Бярозе. Аўтамабіль „Міцубісі-Ланцэр“ аднаўленню не падлягае», — зазначыла Сахарчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?