1 студзеня прыкладна ў 17.00 у Светлагорскі РАУС паступіў званок аб тым, што на верхавіне галоўнай ёлкі на цэнтральнай плошчы райцэнтра сядзіць чалавек.
Як паведамілі ў
У выніку да ёлкі былі выкліканыя ратавальнікі, і калі супрацоўнікі МНС пачалі ўстанаўліваць лесвіцу, каб дастаць правапарушальніка, той самастойна спусціўся з ёлкі. У дачыненні да маладога чалавека быў складзены пратакол за дробнае хуліганства, сёння, 2 студзеня, ён паўстане перад судом.
У міліцыі затрыманы растлумачыў свой учынак тым, што хацеў «паказаць сябе» перад землякамі, якія гулялі на плошчы, і быў п’яны на той момант.