Аднак, як высветлілася, кіраўнік дзяржавы купляў гэтыя падарункі не за свае сродкі.
Як паведамляе газета «Жодзінскія навіны», у гэтым Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, наведваючы мясцовы дзіцячы дом. Вось як мясцовыя журналісты апісваюць знаходжанне гасцей у доме жодзінскай дзятвы.
— А цяпер падарункі, — перайшоў да самага прыемнага А.Лукашэнка і ўручыў дзецям цацачных драконаў, напоўненых цукеркамі.
— Дзякуй, дзякуй! — захоплена казала дзятва.
— Гэта не мне дзякуй. Гэта дзядзьку Мішу з Масквы дзякуй! — кіўнуў кіраўнік дзяржавы на Міхаіла Гуцэрыева, які сціпла назіраў за ўсім.
Нагадаем, што вядомы расійскі бізнесмен, уладальнік кампаніі «Руснефть» у мінулым годзе абвясціў пра пачатак шэрагу буйных праектаў у Беларусі. У прыватнасці, гаворка ідзе аб асваенні новых радовішчаў калійных угнаенняў. Дарэчы, бізнэсмэн прыходзіць на гэты рынак разам са сваім пляменнікам Мікаілам Шышханавым, саўладальнікам «Моспромстроя» — аднаго з найбуйнейшых уладальнікаў маскоўскай нерухомасці і фешэнэбельных гатэляў.