Фота 112.by

Фота 112.by

 Фота 112.by

Фота 112.by

Паведамленне пра пажар паступіла ў Рагачоўскі аддзел па НС 2 студзеня ў 07.36. Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікі ўстанавілі, што гарыць дах, перакрыцце і маёмасць унутры цэха, які належыць прыватнаму прадпрыемству «МакРамСэрвіс». Вартавая ахова на аб’екце адсутнічае, цэх у той час не працаваў. Пажар быў ліквідаваны ў 08.25.

Агнём знішчана драўлянае перакрыцце на плошчы 100 кв. метраў і дах па ўсёй плошчы будынка, пашкоджаны ашалёўка сцен будынка, дзевяць станкоў рознага прызначэння, гатовая прадукцыя і нарыхтоўкі. Пацярпелых няма.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Рабочая версія — «занясенне пабочнай крыніцы звонку»: неасцярожнае абыходжанне з агнём або падпал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?