Так было летась. Фота «Брестская газета».
Так стала цяпер. Фота «Брестская газета».
Фота «Брестская газета».
У Брэсце на плошчы Леніна выправілі «ідэалагічны ляп», піша «Брестская газета». Восенню мінулага года абласную дошку гонару ўпрыгожылі вялікімі стэндамі з фотаздымкамі. На адным з іх была выява сялянак з сярпамі ў руках. Адна з жанчын на фота, трымаючы серп, незнарок дэманструе непрыстойны жэст. Пасля першай публікацыі ў «БГ» гэты казус нейкі час абмяркоўвалі на форумах і ў сацяльных сетках. Відавочна, што гэтую актыўнасць заўважылі дзе трэба і цяпер фотаздымак падкарэктавалі, схаваўшы сярэдні палец сялянкі белым матэрыялам.
0
0
0
0
0
0