Распад Савецкага Саюза амаль зрабіўся для шараговага віленскага інжынера Валерыя Аносава асабістай трагедыяй: згубіў працу, перспектываў ніякіх. Выжывай як хочаш ва ўмовах капіталізму.

І тут Валер звярнуўся да свайго старога хобі — калекцыявання джазавай музыкі. Цяпер ён — уласнік рэспектабельнай джазавай крамы Thelonious у Вільні. І можа дазволіць сабе жыць цікава — так, як заўжды хацелася:

А ці хацелі б вы жыць у Еўрасаюзе?

Магчыма, сяброўства ў ЕС калісьці будзе рэальнай перспектывай і для Беларусі. Аднак вось пытанне: як змяняецца жыццё людзей у тых краінах, якія далучаюцца да аб’яднанай Еўропы? Ці ўсё ідзе так гладка, як гэта здаецца на першы погляд?

«Наша Ніва» распачала серыю гутарак з жыхарамі краінаў-суседак Беларусі, якія ўвайшлі ў Еўрасаюз. Ці ўтульна ім жывецца пад брусэльскім крылом?

Наш першы герой - Рытас Нарвідас, кіраўнік аддзела спецрасследаванняў Цэнтра па вывучэнні генацыду і супраціву жыхароў Літвы. Вось яго погляд на жыццё ЕС без ружовых акуляраў:

Ён нарадзіўся у Магілёве, але знайшоу свой дом у Вільні. Ён пачынаў працу ў авіяцыі, але зрабіўся мастаком. Ён так і не ўзяў грамадзянства Літвы і прынцыпова не размаўляе па-літоўску, аднак пры гэтым перакананы, што не мог бы рэалізавацца як мастак, калі б жыў у іншай краіне.

На жыцце ў Еўрасаюзе без ружовых акуляраў глядзіць Сяргей Еўтухоў — літоўскі мастак, скульптар, пісьменнік:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?