Дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на 4,7 трлн. рублёў з тэрмінам абарачэння адзін год выпушчаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 30 снежня 2011 года № 1774, паведаміла прэс-служба ўрада.

Атрыманыя за кошт размяшчэння дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый сродкі ў якасці грашовага ўкладу будуць унесены ў статутныя фонды ААТ «ААБ «Беларусбанк» (3,9 трлн. рублёў) і ААТ «Белаграпрамбанк» (800 млрд. рублёў).

Пастановай таксама прадугледжана ўнясенне за кошт рэшткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку часова размешчаных у дэпазіты гэтых банкаў, у якасці грашовага ўкладу ў статутныя фонды «Беларусбанка» 9 трлн. рублёў і «Белаграпрамбанка» — 800 млрд. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?