У Беларусі можа вырасці колькасць платных аўтадарог, паведамілі ў дэпартаменце «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый.

Мінтранс разглядае магчымасць увядзення платы за праезд на ўчастку Пухавічы — Бабруйск аўтадарогі М5 Мінск-Гомель. Рэканструкцыя гэтага ўчастка цяпер ажыццяўляецца за кошт крэдытных рэсурсаў Сусветнага банка. Чакаецца, што гэтыя работы завершацца летам 2013 года.

«Крэдытнае пагадненне з Сусветным банкам па рэканструкцыі ўчастка Пухавічы — Бабруйск прадугледжвае ўкараненне сістэмы аплаты дарожных збораў з выкарыстаннем сучасных тэхналогій», — расказалі ў дэпартаменце. Цяпер беларускі бок вызначае, якая кампанія зоймецца рэалізацыяй гэтага праекта. «Вядуцца перагаворы, у тым ліку з адной з аўстрыйскіх кампаній», — дадалі ў Белаўтадары.

Пакуль жа ў Беларусі платнай застаецца толькі адна аўтамагістраль М-1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі.

Як паведамлялася, у бліжэйшым будучым у Беларусі плануецца пачаць рэканструкцыю яшчэ аднаго ўчастка аўтадарогі М-5 — Жлобін-Гомель. Як чакаецца, праект будзе ажыццяўляцца за кошт кітайскага крэдыту. У планах дарожнікаў таксама рэканструкцыя ўчастка Бабруйск-Жлобін аўтадарогі М-5.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?