Анамальна цёплая зіма ў Беларусі перашкаджае бурым мядзведзям залегчы ў спячку, паведаміў намеснік дырэктара па навукова-даследчай працы Бярэзінскага біясфернага запаведніка Валерый Іўковіч.

Леснікі ў запаведніку да гэтага часу сустракаюць сляды мядзведзяў,
хоць звычайна гэтым часам жывёлы ўжо павінны праваліцца ў зімовы сон.

«Штогод гэта адбываецца дзесьці ў сярэдзіне снежня, калі маразы становяцца ўстойлівымі, — распавёў Валерый Іўковіч. — У гэтым годзе зіма анамальна цёплая, і гэта парушае звыклы рэжым мядзведзяў, замінаючы ім спаць». Жывёлы блукаюць па лесе ў пошуках ежы, якой у гэты перыяд мала, і ў выніку губляюць назапашаныя да зімы вітамінавы запас і энергію.

Разам з тым ад пацяплення пакутуюць далёка не ўсе лясныя насельнікі.

Так, перавагі плюсавай тэмпературы адчуваюць дзікі, казулі і алені.
«Цяпер яны пачуваюцца досыць камфортна, не адчуваючы недахопу ў ежы», — адзначыў суразмоўца.

У Бярэзінскім біясферным запаведніку жыве найбольшая ў Беларусі група мядзведзяў — каля 30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?