Днём 3 студзеня ў Мінску на праспекце Пераможцаў сутыкнуліся Volvo і Infinity. Паводле папярэдніх звестак ДАІ, у здарэнні не абышлося без пацярпелых, піша onliner.by.
«Відаць, кіроўца Volvo з невядомай прычыны выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў лабавое сутыкненне з Infinity. Пасля ўдару абодва аўтамабілі выехалі за межы праезнай часткі», — распавялі ў ДАІ, звярнуўшы ўвагу, што гэта папярэдняя версія.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку сутыкнення пацярпеў адзін чалавек — жанчына, якая знаходзілася ў Infinity. У яе пералом сцягна. Брыгада хуткай дапамогі даставіла яе ў Мінскую абласную бальніцу.