Адпаведны ліст на імя Алега Сліжэўскага накіравалі прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў.

Аўтары ліста звяртаюць увагу міністра на найважнейшыя праблемы ў прававым рэгуляванні дзейнасці структур трэцяга сектара. Таксама яны прапануюць і шляхі іх рашэння.

У прыватнасці, яны прапануюць стварыць грамадскую раду пры Мінюсце. Яна мусіць выказваць меркаванне грамадскасці па праектах нарматыўных актаў, якія распрацоўвае Мінюст, або па праектах, якія знаходзяцца на экспертызе ў міністэрстве і закранаюць інтарэсы некамерцыйных арганізацый.

Таксама аўтары ліста просяць скасаваць артыкула 193–1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый. Акрамя таго, прадстаўнікі НДА ўздымаюць праблему грамадскага кантролю за турмамі.

Зварот падпісалі кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, старшыня працоўнай групы Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацый Сяргей Мацкевіч, кіраўнік Цэнтра па правах чалавека Раіса Міхайлоўская, дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.

Нагадаем, што Сліжэўскага прызначылі міністрам юстыцыі 13 снежня 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?