Мікрааўтобус, які перавозіў дзяцей, сутыкнуўся з джыпам ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, у выніку чаго адзін чалавек загінуў і двое шпіталізаваныя.

Інцыдэнт адбыўся на аўтадарозе Барысаў — Беразіно — Бабруйск.

Джып выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і сутыкнуўся з мікрааўтобусам.
Кіроўца джыпа 1940 года нараджэння памёр у лякарні. Двое дзяцей (1999 і 2003 года нараджэння) шпіталізаваныя. Мікрааўтобус з дзецьмі накіроўваўся ў санаторый. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён перавозіў 12 чалавек.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў светлы час сутак (9.16) на мокрым асфальце, пасыпаным пясчана-солевай сумессю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?