VIII Калядны хакейны турнір на прыз Лукашэнкі пачаўся, а ў якую суму ён абыдзецца падаткаплацельшчыкам — невядома. Паводле слоў кіраўніка
«У кожнага ёсць пэўныя функцыі па гэтым турніры. Прэзідэнцкі спартовы клуб адказвае за друкаваную, сувенірную прадукцыю, прадукцыю для ўзнагароджання — і ўсё гэта зафіксавана. Мы падлічвалі свой бюджэт, які ўнеслі ў турнір. Але гэта толькі частка, і гэта застанецца з намі».
Да Мінску ўсе каманды дабіраліся за свой кошт. Засяленне ў гатэль, харчаванне — за гэта адказвае Мінгарвыканкам. Якую суму заплаціць сталіца, начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Аляксей Пракаповіч не ведае нават прыблізна.
«Нам выставяць рахунак толькі тады, калі закончыцца турнір. І мы паглядзім, колькі мы выдаткуем на ўсё гэтую справу».
«А раптам апынецца такая сума, што за галаву схопяцца бухгалтары?»
«Не схопяцца: у нас жа гэта не першы турнір. Таму — усё ў нормах неабходных будзе. Я думаю…».
Але назваць суму, у якую гораду абыйшоўся леташні турнір, ён таксама не змог. Маўляў, не валодае лічбамі.
Месцяцца спартсмены сямі каманд у гатэлях «Мінск» і «Планета». І толькі хакеісты расійскай зборнай жывуць за свой кошт у гатэлі Crowne Plaza.
Аднамясцовы нумар у «Мінску» каштуе 189 даляраў, у «Планеце» — ад 95 да 120 даляраў. Шэсць каманд, кожная з 26 хакеістаў і трэнераў. Лічыце самі….
Начальнік ўпраўлення кадравага,
«Наша справа — каб яны прыехалі, каб яны гулялі, каб зала была ўпрыгожаная. Мы далі 90 мільёнаў Палацу спорту на тое, каб фіранкамі, сняжынкамі ўпрыгожылі залу — каб сорамна не было. Вось гэта па нашай частцы!»
І падказвае, куды звярнуцца, каб даведацца агульную лічбу выдаткаваных на турнір грошай — у Мінфін.
«Нават калі пальцы дзвярыма зашчыміце — як скажу, колькі каштуе, калі не ведаю? У Мінфіне гэта ёсць — хто на гэтым сядзіць і ўсё ў кучу збірае. А так самі ўявіце: Прэзідэнцкі спартовы клуб — сабе, горад — сабе. А вы ж ведаеце, што такое Прэзідэнцкі спартовы клуб — і што, я пайду пытанні задаваць: «Колькі гэта каштуе?». Мне гэта трэба?! У Мінфіне, хто сядзіць на гэтым бюджэце, вось яны, можа, прыблізна і ведаюць».
Кіраўніца