Педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якія не маюць вучонай ступені або звання, павышаны на 50% тарыфныя аклады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 30 снежня 2011 г. № 1778.

Колькасць такіх спецыялістаў — больш за 13 тыс. чалавек. Як адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, гэтая мера дазволіць ліквідаваць дыспрапорцыю, што склалася ў аплаце працы работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якія не маюць вучонай ступені і звання, і іншых педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?