Прадстаўнікі
Як адзначаецца ў лісце,
«рашэнне было прынята без дастатковага эканамічнага абгрунтавання, без кансультацый з дзелавой супольнасцю (асацыяцыямі, саюзамі), што супярэчыць пункту 9.4 дырэктывы № 4».
Паводле меркавання прадстаўнікоў дзелавых колаў, трохразовае павышэнне базавай стаўкі «адмоўна адаб’ецца не толькі на прадпрымальніках, але і на ўсім насельніцтве ў цэлым, паколькі памер базавай велічыні фігуруе ў дзясятках нарматыўных актаў». Так, напрыклад, трохразовае павелічэнне стаўкі базавай велічыні аўтаматычна прывядзе да росту ў тры разы кошту арэнднай платы, паколькі арэндныя плацяжы прывязаныя да базавай. Гэта, у сваю чаргу, аўтаматычна пацягне за сабой павелічэнне кошту тавараў і паслуг, паколькі выдаткі лягуць на сабекошт.
«Але нават у гэтым выпадку,
паводле разлікаў нашых экспертаў, для большасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў арэндная плата стане непасільным цяжарам», — канстатуюць аўтары ліста.
Акрамя таго, адзначаюць яны, павелічэнне стаўкі базавай велічыні прывядзе да росту штрафных санкцый, большасць якіх вылічаецца ў базавых велічынях. Яны «і без таго спусташальныя, паколькі ніякімі эканамічнымі разлікамі не абгрунтаваныя, пра што шмат гадоў гавораць усе
Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва і Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў просяць урад перагледзець пастанову № 1785 ад 30 снежня 2011 года «Аб устанаўленні памеру базавай велічыні». «Паводле нашага меркавання, улічваючы, што памер базавай велічыні не змяняўся з 2007 года, лічым магчымым і абгрунтаваным яго павелічэнне ў 2012 годзе да 50 тысяч рублёў», — гаворыцца ў лісце.