Інфармацыя, што распаўсюджваецца некаторымі СМІ і інтэрнэт-рэсурсамі, аб увядзенні адказнасці за наведванне замежных сайтаў не адпавядае рэчаіснасці, заявілі ў Аператыўна-аналітычным цэнтры (ААЦ) пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Тут растлумачылі, што ўвядзенне з 6 студзеня 2012 года адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў па выкарыстанню нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт (арт. 22.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях) накіравана на рэалізацыю патрабаванняў указа нумар 60 «Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» ад 1 лютага 2010 года. Змяненні павінны стварыць спрыяльныя ўмовы для беларускіх суб’ектаў гаспадарання, забяспечыць празрыстасць інтэрнэт-гандлю, абараніць інтарэсы беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў ад забароненай да распаўсюджвання заканадаўствам інфармацыі (гандаль людзьмі, парнаграфічныя матэрыялы, прапаганда насілля, жорсткасці і г.д.), стварыць умовы для абароны гонару і годнасці.

«Заканадаўства не перашкаджае дзейнасці беларускіх суб’ектаў гаспадарання па рэалізацыі тавараў, выкананню работ і аказанню паслуг за межамі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем замежных інтэрнэт-рэсурсаў», — падкрэслілі ў ААЦ.

Да адміністрацыйнай адказнасці, удакладнілі ў ААЦ, могуць прыцягвацца толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь за ажыццяўленне на яе тэрыторыі дзейнасці па рэалізацыі тавараў, выкананню работ і аказанню паслуг з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных за межамі нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?