Фіналістаў тэлевізійнага музычнага праекта «Еўрафэст» — нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песніТакую думку выказаў пераможца«Еўрабачанне-2012» — аб’ядноўвае душэўнае выкананне і дрэнная англійская мова.
Як паведамлялася раней, 22 снежня ў фінал «Еўрафэста» выйшлі спявачкі Гюнеш і Вікторыя Алешка, заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, гурт Litesound і Юзары.
Рыбак адзначыў, што паглядзеў паўфінал «Еўрафэста» на YouTube і шкадуе, што ў фінал не прайшла песня гурту «Трылер» Мessage to the World. Ён параіў усім выканаўцам, якія прайшлі ў фінал, г
лядзець амерыканскія тэлесерыялы ў арыгінале, каб палепшыць англійскае вымаўленне, а таксама ахарактарызаваў кожнага з іх.
На думку Рыбака, у гурту Litesound «самая заходняя» мелодыя, якая запамінаецца і можа лёгка пакарыць публіку Даніі, Швецыі і іншых еўрапейскіх краін. Рыбаку таксама спадабалася пастаноўка нумара калектыву і лепшая англійская мова ў параўнанні з іншымі выканаўцамі.
Нарвежскі музыкант адзначыў прафесіяналізм Вікторыі Алешка і заявіў, што ў яе «самы лепшы голас».
Спявачка Гюнеш Рыбаку запомнілася «самай прыгожай у свеце ўсмешкай». Аднак ён параіў выканаўцы ў выпадку перамогі ў нацыянальным адборы паказаць сябе і з іншага боку: «Іншы раз трэба ўнікнуць у песню».
Пра Алёну Ланскую Рыбак сказаў: «Адчуваецца, што яна артыстка, у яе асаблівы голас, і яна разумее кожнае слова, якое спявае. У яе добрая песня».
Юзары падаўся нарвежскаму музыканту «вельмі самаўпэўненым» выканаўцам, у якога шмат энергіі. Гэта можа спадабацца гледачам, мяркуе Рыбак.
Паводле яго слоў, немагчыма прадказаць перамогу на «Еўрабачанні» таго ці іншага выканаўцы ці назваць складнікі поспеху. «Важная падрыхтоўка, каб на сцэне артыст не пытаўся, чаму ён тут, а ведаў, якая гісторыя стаіць за песняй, — зазначыў Рыбак. —
Самае галоўнае — адчуваць, што гэта не конкурс, а свята».Як зазначыў Рыбак, патэнцыяльная праблема — «вялікая каманда, кожны са сваімі амбіцыямі, і нават за некалькі дзён да конкурсу людзі не могуць перастаць сварыцца».
Фінал праекта пройдзе 31 студзеня ў прамым эфіры тэлеканала
Міжнародны конкурс песні