Неўзабаве плянуецца вывесьці з абарачэньня 10‑рублёвыя банкноты, а цэны акругліць да 20‑ці рублёў. Як паведамляе газэта «Советская Белоруссия», пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Анатоль Драздоў.

Як адзначае газэта, купюры наміналам 10 рублёў маральна састарэлі, бо на іх намаляваны стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі. Паволе словаў Драздова, памяняць выяву на новых купюрах эканамічна нявыгадна, бо сабекошт адной 10‑рублёўкі нашмат большы за ейны намінал. Аднак Драздоў запэўніў, што неўзабаве гэтая «архітэктурная праблема» будзе вырашаная.

«Разам зь Мінэканомікі» мы плянуем вывесьці такія банкноты з абарачэньня, акругліць усе цэны да 20 рублёў — каб не ўзьнікала праблемаў з рэштай. Калі гэта адбудзецца, пакуль дакладна сказаць не магу, але — хутка».

Паводле АФН

Разам з тым, для БелаПАН той самы Анатоль Драздоў заявіў, што пакуль Нацбанк не плянуе выводзіць з абарачэньня 10-рублёвыя купюры: «Калі гэта і адбудзецца, то, верагодна, ня вельмі хутка. Пкуль дадзенае пытаньне ў плянах не стаіць», паведамляюць «Белорусские новости»

***

Апошнім па часе было вывядзеньне з абарачэньня купюры ў 5 рублёў 1 верасьня — 30 лістапада 2003 году, а рублёвыя купюры зьніклі з гаманцоў беларусаў 10 студзеня 2003-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0