5 студзеня актывіст Ян Мельнікаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, пра што ён паспеў паведаміць свайму бацьку праз СМС.

Суд Ленінскага раёну Менска пакараў маладога чалавека арыштам у 15 сутак нібыта за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ) і парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў (арт. 21.14 КаАП РБ).

Бацька Яна Мельнікава мяркуе, што хлопца затрымалі за распаўсюд у метро улётак, прысьвечаных ініцыятыве па змене заканадаўства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?