У мэтах арганізацыі бяспекі дарожнага руху ў выхадныя дні, 7 і 8 студзеня, Дзяржаўтаінспекцыя па ўсёй краіне будзе асабліва кантраляваць выкананне хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў і фізічны стан вадзіцеляў.
Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі.

Толькі за мінулыя суткі да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасных рэжымаў руху прыцягнута 1.058 вадзіцеляў.

Экіпажы спецыяльнага падраздзялення «Страла» МУС будуць аказваць дапамогу ў нясенні службы тэрытарыяльным падраздзяленням ДАІ ва ўсіх рэгіёнах краіны. Асаблівая ўвага будзе нададзена Салігорску, Слуцку, Любані, Мінскаму раёну, Мінскай кальцавой аўтадарозе.

Дзяржаўтаінспекцыя таксама папярэджвае, што, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, чакаюцца цяжкія дарожныя ўмовы. Мокры снег, днём плюсавая тэмпература з мокрым снегам, які пераходзіць у дождж, ноччу мароз, з раніцы нуль градусаў і галалёдзіца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?