Затрыманы 4 студзеня па справе аб знікненні дзяўчынкі ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці адпушчаны з ізалятара часовага ўтрымання. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Траулька.

Паводле яго слоў, 6 студзеня былі атрыманы вынікі генатыпічнай экспертызы, якія паказалі, што кроў на вопратцы затрыманага не належыць зніклай дзяўчынцы. Таму ён быў адпушчаны з ізалятара часовага ўтрымання.

Пры гэтым Травулька адзначыў, што праверка гэтага чалавека і іншых асоб працягваецца.

Нагадаем, 13-гадовая жыхарка вёскі Лядзец Юлія Ляшук 1 студзеня каля гадзіны ночы сышла з хаты ў мясцовы Дом культуры і не вярнулася.

Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачата справа па ч. 1 арт. 139 КК (забойства). Створана следча-аператыўная група з прадстаўнікоў СК і міліцыі. Ідуць праверачныя мерапрыемствы. Праведзена каля 40 ператрусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?