У Беларусі ўдасканальваецца парадак прыёму ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі — каледжы мастацтваў. Адпаведны ўказ № 15 Лукашэнка падпісаў 6 студзеня.

У прыватнасці, дакументам замацоўваецца парадак прыёму ў гэтыя ўстановы адукацыі па конкурсу на падставе ўступных іспытаў па прадметах «Беларуская мова», «Беларуская мова», «Матэматыка» і гадавых адзнак за IV клас па гэтых жа прадметах, а ў гімназіі — каледжы мастацтваў таксама па выніках праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

Як растлумачылі ў прэс-службе, прыняцце ўказа будзе садзейнічаць забеспячэнню прынцыпу сацыяльнай справядлівасці пры прыёме ў гімназіі, адбору найбольш здольных дзяцей і арганізацыі аб’ектыўнай, празрыстай уступнай кампаніі.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?