27‑гадовага беларуса Пятра Бярдоўскага і яго сябра‑амерыканца нанялі рэкламаваць мультфільм для дарослых. Хлопцы вывесілі на мастах і гістарычных будынках гораду ліхтарыкі з мульцяшнымі карцінкамі.

Паліцыя прыняла ліхтарыкі за бомбы і ачапіла кожны мост. З наваколляў правялі эвакуацыю насельніцтва. Калі паліцыя затрымала хлопцаў, яны не маглі стрымаць смех і на пытанні журналістаў адказвалі жартамі. Цяпер ім не да жартаў.

Паводле падлікаў паліцыі, горад выдаткаваў на здарэнне каля паўмільёну долараў. Пятра Бярдоўскага могуць выслаць з краіны.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі

Глядзі яшчэ ў сеціве:
Фота на сайце Yahoo.com
Беларус Пеця ўчыніў пярэпалах у Бостане. «КП» в Белоруссии»
Сайт Peter'а Berdovsky (aka Zebbler) (фота ў застаўцы — адтуль)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0