паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова.

Паводле статыстычных даных, на 1 студзеня гэтага года агульная колькасць атрымальнікаў пенсій у органах п

а працы, занятасці і сацыяльнай абароне дасягнула 2 млн. 486,9 тыс. чалавек, з іх 548,1 тыс. прадаўжаюць працоўную дзейнасць. Прычым прадстаўніц прыгожага полу сярод пенсіянераў амаль удвая больш, чым прадстаўнікоў моцнай палавіны
(190,5 тыс. мужчын і 357,6 тыс. жанчын). У цэлым жа колькасць працуючых пенсіянераў у Беларусі стала змяншацца, адзначыла субяседніца.

Дарэчы, атрымальнікамі працоўных пенсій у краіне з’яўляюцца 2 млн. 424,4 тыс. чалавек.

Адказваючы на пытанне аб полаўзроставай структуры працуючых атрымальнікаў пенсій, Ларыса Яшкова прывяла наступныя лічбы. Так, на 1 студзеня бягучага года ў рэспубліцы сярод тых пенсіянераў, хто прадаўжае працаваць, было 59,8 тыс. жанчын і 32,2 тыс. мужчын ва ўзросце да 55 гадоў; 178,4 тыс. жанчын і 31,1 тыс. мужчын ва ўзросце 55–59 гадоў. Ва ўзроставай кагорце атрымальнікаў пенсій 60–64 гады працуючых жанчын было 81,8 тыс., мужчын — 87 тыс. Прадаўжаюць працаваць 22,5 тыс. жанчын і 23 тыс. мужчын ва ўзросце 65–69 гадоў. У ліку пенсіянераў, якія прадаўжаюць працаваць, — 13,8 тыс. жанчын і 14,5 тыс. мужчын ва ўзросце 70–79 гадоў. Лічацца працуючымі таксама 413 жанчын і 543 мужчыны ва ўзросце 80–89 гадоў. Дзіўна, але факт: паводле статыстыкі, прадаўжаюць працаваць па тры мужчыны і жанчыны, якія перасягнулі 90-гадовы рубеж.

Прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны нагадала, што нацыянальным заканадаўствам устаноўлена абмежаванне ў выплаце пенсій толькі для тых, хто меў высокую заработную плату ў мінулым і чый індывідуальны каэфіцыент заработку перавышае 1,3. Рэальна пенсійныя выплаты абмяжоўваюцца нязначна: большасць працуючых пенсіянераў атрымліваюць пенсіі без выключэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?