За атрыманне хабару асуджаны
Як паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, у
чэрвені 2011 года да начальніка аддзела звярнуліся двое грамадзян адносна заключэння дагавора на набыццё прадукцыі камбіната.За гэта начальнік аддзела, у службовыя абавязкі якога ўваходзіла арганізацыя заключэння такіх дагавораў, папрасіў за свае паслугі 8% ад сумы здзелкі. У выніку яны сышліся на 1 млн. рублёў.
20 ліпеня быў заключаны дагавор на продаж грамадзянам продукцыі на 27 млн. рублёў.Адзін з пакупнікоў звярнуўся ў абласное ўпраўленне КДБ, супрацоўнікі якога 23 ліпеня затрымалі начальніка аддзела ў Брэсце каля аднаго з магазінаў пры атрыманні хабару.
24 кастрычніка суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў яго вінаватым на падставе ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару) і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з ажыццяўленнем
Як зазначыў Буры, з улікам таго, што мужчына раней не судзімы, чыстасардэчна раскаяўся ў тым, што зрабіў, па месцы працы і жыхарстве характарызуецца са станоўчага боку, а таксама ўлічваючы ўзрост і стан здароўя, суд адтэрмінаваў яму выкананне асноўнага пакарання на два гады.
6 студзеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргу абвінавачанага, які прасіў перакваліфікаваць яго дзеянні з хабару на махлярства і спыніць у дачыненні да яго вытворчасць па справе ў сувязі з дзейным раскаяннем, пакінуўшы вынесены прыгавор без змянення. Вердыкт набыў законную моц.