Сур’ёзнае ДТЗ адбылося сёння каля 4 гадзіны раніцы на праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро «Парк Чалюскінцаў». Кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем. Спачатку машына зачапіла бардзюр, а затым ўрэзалася ў агароджу падземнага пераходу і загарэлася.

Відавочцы сцвярджаюць, што незадоўга да аварыі машына рухалася з відавочным перавышэннем хуткасці.

«Я як раз ішоў і бачыў як гэты BMW серабрыстага колеру Е46 ляцеў па праспекце з хуткасцю не менш за 150. А праз 3–5 хвілін як паходня гарыць каля пераходу „метро Парк Чалюскінцаў“», — напісаў удзельнік форуму Onliner.by.

«Машына знесла рэкламны шчыт (мо і не адзін). Як быццам машына выляцела з сустрэчнай паласы. (…) Ад машыны мала што засталося, хутчэй за ўсё трапілі ў слуп».

Па словах відавочцаў, ратавальнікаў і ДАІ выклікалі таксісты, якія знаходзіліся непадалёк.

«За рулём знаходзіўся хлопец 1988 года нараджэння. На жаль, ён і адзін пасажыр загінулі на месцы здарэння,
 — распавялі нам у дзяжурнай частцы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. — Другі пасажыр знаходзіцца ў бальніцы. Усе маладыя людзі былі прыкладна аднаго ўзросту. Іншыя абставіны ДТЗ пакуль удакладняюцца».

У ДАІ дадалі, што ў выніку ДТЗ іншыя аўтамабілі і пешаходы не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?