Сёння, 7 студзеня, у 19.00 у "Мінск-Арэне" ў фінале за галоўны прыз г.зв. Міжнароднага каляднага турніра на прыз Лукашэнкі згуляюць зборныя Беларусі і Расіі, паведамляе БелТА.

За ўсю гісторыю турніраў да фіналу дабіраліся толькі гэтыя сапернікі, і ў гэтым годзе яны сыдуцца ў вырашальным матчы ўжо ў восьмы раз запар.

Каманда Лукашэнкі пяць разоў выйгравала турнір у 2005, 2006, 2008, 2009 і 2010 гадах, расіяне -- двойчы: 2007, 2011.

Трэцяе месца сёння зняла зборная Аўстрыі.

З 2006 года турнір праходзіць пад патранатам рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб". У ліку арганізатараў спаборніцтваў таксама Міністэрства спорту і турызму, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь", Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

На арганізацыю турніра пайшлі немалыя грошы, інфармацыйныя блокі на пралукашэнкаўскіх каналах пачыналіся з хакейных навінаў, а неяк Goals.by палічыў, што за зборную Беларусі гуляе 9 прафесійных хакеістаў, што забаронена рэгламентам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0