Па меншай меры 17 чалавек загінулі ў выніку стральбы, адкрытай у горадзе Мубі на ўсходзе краіны, проста ў будынку гарадской адміністрацыі, дзе праходзіла сустрэча хрысціян ігбо.

Яшчэ адзін напад адбыўся ў размешчаным непадалёк горадзе Йола, там таксама ёсць загінуўшыя.

Адказнасць за стральбу ў Мубі, як і за яшчэ адзін напад, што адбыўся днём раней у горадзе Гомбе і забраў шэсць жыццяў, узяла на сябе ісламісцкая групоўка «Бока харам».

У апошнія месяцы дзейнасць «Бока харам» у Нігерыі значна актывізаваліся. Менавіта яны, у прыватнасці, арганізавалі серыю выбухаў каля хрысціянскіх цэркваў пад Раство, у выніку чаго загінулі дзясяткі людзей.

Баявікі групоўкі заяўляюць, што ўсім выхадцам з паўднёвых рэгіёнаў краіны, большасць з якіх складаюць хрысціяне і анімісты, неабходна пакінуць тэрыторыі, дзе пражывае мусульманскае насельніцтва.

На мінулым тыдні з-за абвастрэння этнічнага і рэлігійнага супрацьстаяння прэзідэнт Нігерыі Гудлаку Джонатан абвясціў аб увядзенні надзвычайнага становішча адразу ў чатырох штатах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?