Паразай скончыла выязное турнэ мінскае «Дынама». 8 студзеня падапечныя Марэка Сікоры прайгралі ў Новасібірску мясцоваму клубу з лікам 2:5 (0:0, 1:2, 1:3).
У дынамаўцаў шайбы на рахунку Плата і Іргла.

Нагадаем, што 4 студзеня «Дынама» прайграла ў першым гасцявым матчы 2012 года новакузнецкаму «Металургу» 2:4, а 6 студзеня выйграла па булітах у хабараўскага «Амура» 4:3.

Цяпер у «Дынама» будзе хатняя серыя з пяці матчаў. Пачнецца яна 12 студзеня (чацвер) гульнёй з магнітагорскім «Металургам»,
15-га студзеня зубры згуляюць з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 17-га — з казанскім «Ак Барсам», 19-га — з уфімскім «Салаватам Юлаевым», 24-га — з маскоўскім ЦСКА.

Мінскае «Дынама» займае 2-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?