Фота АР.

Фота АР.

Амерыканская R&B-спявачка Беёнсэ нарадзіла дачку, паведамляе The New York Daily News.

Беёнсэ прывезлі ў лякарню Ленакс-Хіл на Манхэтэне ў пятніцу, 6 студзеня, пад імем Інгрыд Джэксан. Яна і яе муж, рэпер Jay-Z, арандавалі цэлы паверх у адным з карпусоў бальніцы за $1,3 мільёна. Пара зрабіла ўсё магчымае, каб засцерагчы сябе і сваё дзіця ад увагі папарацы: у корпусе, дзе знаходзіцца Беёнсэ, уведзены жорсткі прапускны рэжым, ад супрацоўнікаў бальніцы патрабуюць нават здаваць мабільныя тэлефоны пры ўваходзе.

Пра цяжарнасць Беёнсэ стала вядома 28 жніўня 2011, калі яна з'явілася на цырымоніі MTV Video Awards ў Лос-Анджэлесе. Гэтая навіна паставіла рэкорд па хуткасці распаўсюджвання ў Twitter: на піку ў мікраблогу з'яўлялася 8868 паведамленняў у секунду на гэтую тэму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?