паведаміла жонка зняволенага палітыка Вольга Бандарэнка.

Нагадаем, першы раз пытанне аб магчымым змякчэнні пакарання Дзмітрыю Бандарэнку абмяркоўваўся камісіяй па ўмоўна-датэрміновым вызваленні і замене рэжыму пакарання ў верасні мінулага года. 20 жніўня мінула траціна тэрміну зняволення палітыка, і паводле закона ён меў права на змякчэнне пакарання. Аднак Бандарэнку ў гэтым адмовілі.

Пра чарговую адмову ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні палітык, які знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі, паведаміў жонцы 8 студзеня падчас тэлефоннай гутаркі. «4 студзеня ў калоніі адбылося пасяджэнне камісіі па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, Дзмітрыю ў вызваленні было адмоўлена з фармуліроўкай „да змянення ступені атэстацыі“. Аказваецца, адной з умоў змянення атэстацыі з’яўляецца прызнанне віны», — расказала Вольга.

Паводле яе слоў, у Бандарэнкі доўгі час трымаецца павышаны ціск, моцна баліць спіна, запалілася грыжа шыйна-груднога аддзела. Яна не выключае, што мужу спатрэбіцца новая аперацыя.

***

Нагадаем, Дзмітрый Бандарэнка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава, быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пакаранне палітык адбывае ў папраўчай калоніі № 15 Магілёва. Адразу пасля арышту ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні, і ў ліпені яму зрабілі аперацыю на пазваночніку ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска.

На прэс-канферэнцыі 23 снежня Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне, ці мае намер ён падпісаць указы аб памілаванні трох фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Бандарэнкі, заявіў: «Памілую чалавека і магу памілаваць таго, які да мяне звярнуўся па памілаванне. Не звернуцца, будуць сядзець у турме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?