Пасля чарговай адлігі да выхадных у Беларусі ўстановіцца па-сапраўднаму зімовае надвор’е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 9 студзеня на відэабрыфінгу ў Мінску. Такім чынам, паводле яго слоў, на гэтым тыдні надвор’е будзе насіць няўстойлівы характар.

У першай палове тыдня чакаецца слабы мароз.

У аўторак у асобных раёнах пройдзе невялікі снег, мокры снег, месцамі слабы туман, імжа, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 6°С, пры праясненнях да мінус 9°С, днём мінус 4°С — плюс 2°С.

У сераду ноччу ў асобных раёнах пройдзе невялікі снег, днём на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, па захадзе ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 7°С, пры праясненнях да мінус 10°С, днём ад мінус 4°С па ўсходзе да плюс 4°С па захадзе.

З чацвяргана тэрыторыю Беларусі зноў пачне паступаць цёплае атлантычнае паветра і ўстановіцца сырое і ветранае надвор’е. У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж. Ноччу і раніцай месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём па захадзе Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 13–20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4°С па ўсходзе да плюс 4°С па захадзе, днём 0°С — плюс 5°С, у крайне заходніх раёнах да плюс 7°С. Такі тэмпературны рэжым на 6–9°С вышэйшы за кліматычную норму,
паведаміў сіноптык.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу, які будзе пераходзіць у мокры снег, і ўзмацненне ветру з парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2°С — плюс 4°С.

У выхадныя на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халоднае паветра. У многіх раёнах чакаецца снег, слабая мяцеліца.
Тэмпература паветра ў суботу прагназуецца 0°С — мінус 7°С. У нядзелю на працягу сутак мінус 2–9°С, ноччу пры праясненнях да мінус 7–13°С. Такая тэмпература паветра блізкая да кліматычнай нормы, адзначыў Рабаў.

У найбліжэйшыя суткі ў Гродне чакаецца ноччу невялікі снег, днём без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман, імжа. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–3°С, днём мінус 1°С — плюс 1°С.

У Брэсце без істотных ападкаў, ноччу і раніцай слабы туман, імжа, тэмпература паветра ноччу мінус 1–3°С, днём 0°С — плюс 2°С.

У Гомелі ноччу без істотных ападкаў, днём невялікі снег, мокры снег, тэмпература паветра мінус 2–4°С, днём каля 0°С.

У Магілёве днём без істотных ападкаў, ноччу невялікі снег, мокры снег. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–6°С, днём 0°С — мінус 2°С.

У Віцебску часам невялікі снег, тэмпература паветра ноччу мінус 5–7°С, днём 0°С — мінус 2°С.

У Мінску ў найбліжэйшыя суткі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е, невялікі снег, мокры снег, на асобных участках дарог галалёдзіца, вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–5°С, днём каля 0°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?