У Камянцы міліцыя праводзіць праверку па факце гібелі 30-гадовай жыхаркі раёна.

Як паведамілі БелаПАН у раённым аддзеле ўнутраных спраў, цела жанчыны выявілі а 2-й гадзіне ночы 9 студзеня каля будынка сухотнай лякарні ў вёсцы Вярховічы, дзе загінулая праходзіла прымусовае лячэнне.

Па папярэдніх звестках, жанчына спрабавала спусціцца на зямлю з акна чацвёртага паверху па звязаных прасцінах, сарвалася і загінула. Яна ўпала прыкладна з вышыні трэцяга паверха. Загінулая пражывала ў адным з сельскіх населеных пунктаў Камянецкага раёна.

Прычыну смерці сяльчанкі высвятляе судова-медыцынская экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?