13 студзеня ў ПК БелТГ імя Шарко (Уральская, 3; 19:00) адбудзецца святкаванне старога Новага года разам з гуртом S°unduk.
Адмыслова да свята музыкі запісалі дыск «Сказки из сундука», які складаецца з васьмі жартаўлівых песень-казак пра снегавікоў, сланоў, пацукоў і г.д.
«Канцэрт абяцае шмат бязглуздзіц, такі сапраўдны ранішнік,
— дзеліцца планам імпрэзы лідарка гурта Ганна Хітрык. — Будуць казачныя песні. Акрамя тых, што запісаныя на дыску, абавязкова выканаем і новыя песні: сур’ёзныя і несур’ёзныя. Будуць старыя песні, па якіх усе вельмі сумуюць, і якія мы ўжо не спявалі шмат часу. Будзем дарыць падарункі розныя кожнаму гледачу. Карацей, канцэрт — сапраўдны Новы год!»

Альбом «Сказки из сундука» можна будзе набыць толькі на канцэрце. Выдаваць яго не плануецца, бо музыкі лічаць сённяшнія кошты на дыскі ў крамах амаль непад’ёмнымі. Ганна не выключае, што ў хуткім часе ён з’явіцца ў інтэрнэце, праўда не з падачы самога гурта.

***

Месца правядзення: ПК БелТГ імя.Шарко

Адрас: вул.Уральская, 3

Пачатак: 19.00

Кошт квіткоў: 50 000 - 90 000 рублёў.

Даведкі па тэлефонах: +375 44 777 78 46, +375 29 851 77 06.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?