Два маладыя чалавекі, якія загінулі ноччу 7 студзеня ў дарожна-транспартным здарэнні на праспекце Незалежнасці ў Мінску, былі афіцэрамі расійскай арміі. Пра гэта паведамілі ў праваахоўных органах. Абодва 1988 г.н., лейтэнанты, інжынеры ваеннага прадстаўніцтва Міністэрства абароны РФ.

У ДАІ і пасольстве Расіі ў Мінску гэту інфармацыю не каментуюць.

Трагедыя адбылася 7 студзеня ў 4.00 у раёне парку Чалюскінцаў, каля дома № 93. «БМВ» рухаўся з боку вуліцы Калініна. Вадзіцель машыны, якая ішла на вялікай хуткасці, не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу. Аўтамабіль, у якім знаходзіліся тры маладыя чалавекі, занесла, ён урэзаўся ў агароджу каля ўваходу на станцыю метро «Парк Чалюскінцаў», перакуліўся і загарэўся. Два чалавекі, у тым ліку вадзіцель, загінулі. Яшчэ адзін пасажыр дастаўлены ў бальніцу. Вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?