На цырымоніі адкрыцця XXIV Міжнародны фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» 9 студзеня, якая адбылася ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар адзначыў, што гэта штогадовая падзея традыцыйна знаходзіць водгук як у прыхільнікаў класічнай музыкі, так і ў вядомых выканаўцаў з розных краін. Прычым некаторыя з іх ужо не раз прыязджалі на «Студзеньскія музычныя вечары», у тым ліку вядомы скрыпач, народны артыст СССР Захар Брон і саліст Вялікага тэатра Расіі, народны артыст Грузінскай ССР, народны артыст СССР Зураб Саткілава.

«Для нас гэта паказчык таго, што ўдзельнікам фестывалю па душы атмасфера, якая пануе ў гэтай зале, і творчы дух „Студзеньскіх музычных вечароў“. Гэты фестываль паказаў здольнасць аб’ядноўваць культуры розных краін», — падкрэсліў Сумар.

У першым вячэрнім канцэрце фестывалю 9 студзеня выступілі:
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Анісімаў), юная скрыпачка Моне Хаторы (Японія) — уладальнік першай прэміі XI Міжнароднага конкурсу юных скрыпачоў ім. Г. Вяняўскага, першай прэміі Конкурсу мастацтваў Японіі; саліст Вялікага тэатра Расіі Зураб Саткілава (тэнар); хор «Трынітаціс» (Нідэрланды), аркестр народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Мікалай Алданаў), грузінская спявачка, лаўрэат міжнародных конкурсаў Марына Начкебія (сапрана).
У XXIV Міжнародным фестывалі класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», які пройдзе 9–12 студзеня, возьмуць удзел музыканты і вакалісты з 12 краін:
Германіі, Грузіі, Кітая, Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Украіны, Швейцарыі, Японіі і Беларусі.

На музычным форуме, у афішы якога шэдэўры заходнееўрапейскай, рускай і беларускай музыкі, запланавана 13 канцэртаў (дзённых і вячэрніх).

11 студзеня ў межах фестывалю адбудзецца традыцыйны Калядны баль. Ён пройдзе ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

Арганізатары фестывалю — Брэсцкі аблвыканкам і гарвыканкам, Міністэрства культуры, Беларускі саюз музычных дзеячаў і Брэсцкае абласное музычнае грамадства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?