20 чэрвеня на экраны выходзіць фільм «Дыктатар», галоўную ролю ў якім выконвае эпатажны англійскі комік Саша Барон Коэн. Вядомасць яму прынеслі фільмы «Борат» і «Бруна».

Адзін з персанажаў, якога іграе Коэн у «Дыктатары», — казлапас. Іншай роляй коміка ў гэтым фільме будзе зрынуты дыктатар, які згубіўся ў чужой краіне. Абедзве гісторыі будуць развівацца паралельна.

На стварэнне фільма рэжысёра Лары Чарльза натхніла арабская вясна.

Вось як апісваюць фільм стваральнікі:

«Жастачайшая гісторыя дыктатара, які гатовы рызыкаваць сваім жыццём, абы толькі дэмакратыя ніколі не прыйшла ў ягоную краіну, якую ён з такой любоўю, з такой адданасцю прыгнятае.
Дыктатар нагадвае Бората, толькі цяпер з уладай у руках».

«Дыктатар» выйдзе на экраны ў чэрвені.

Кадры з трэйлера да новага жэстачайшага фільма Сашы Барона Коэна, якія адлюстроўваюць рэаліі палітычных і спартовых спаборніцтваў ва ўсіх на свеце аўтакратыях, натхнілі інтэрнэт-калажыстаў. Парадыйны ролік «Выбары прэзідэнта Расіі. Жывая трансляцыя» за дзесяць дзён сабраў мільён праглядаў на Ю-тубе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?