Шаноўны Павал Iзотавiч

Ваш апошнi нумар за 16 лютага канчаткова пераканаў, што па Саўбелцы рыдае Гiннес.

Ня ведаю нiводнай назэты ў свеце, якая зъяўляецца афiцыйным ворганам кiраўнiка дзяржавы i дзе рэдакцыйныя арыткулы былi б напiсаныя ў жанры фельетону.

А ў СБ гэта за правiла.

Вось i апошнi нумар адчыняе татальны каскад жартаў i падколаў супраць апазiцыянераў за вашым аўтарствам. http://sb.by/article.php?articleID=56886

Аднак пасля першага гы‑гы у галаву прыйшлi трывожныя думы.

Па‑першае кожны фельетон звычайна напоўнены метафарамi, падтэкстам, алегорыямi, якiя разумеюць не ўсе. Цi вы думаеце нейкi трактарыст з Добруша прарубае, што Вы хацелi зказаць фразамi кшталту: «Зенон Варшавскiй», «Есть в Гродно хлопец с языком», «не дождётесь очередного факса iз Варшавы!»?

Вiдавочны адрыў ад народных масс, СП. Якубовiч!

Па‑ другое, фельетон, пагадзiцеся, гэта лёгкi стыль. Атрымлiваецца, што галощны рупар краiны ня здольны «абкакаць» апазiцыю iнакш як параўнаўшы яе лiдара з жывёлай.

Маю на ўвазе гэта:

«Недолго думая, пригласили Милинкевича в Минск и пышно назначили «отцом демократии». Так, понарошку. Мол, пусть некоторое время походит в «отцах», а потом все успокоится и по минованию надобности мы его опять сплавим в Гродно. И довольные собой перемигнулись. Но не поняли, что своими руками: — Кинули кота в стайку воробьев!» I нарэщце, фельетон як жанр звычайна квiтнеў часы рэакцыi, калi журналiсты не маглi iнакш данесьцi сваю думку як праз сцёб i iронiю.

Дык што ў нас хiба рэакцыя?

У гэтым кантэксце ваша апошняя фраза «Скучно жить на этом свете, господа...» ужо гучыць не як вядомая литаратурная цытата, а як нейкi настальгiчны ёнк за пачаткам 90‑ых, калi вакол швендалiся спадары i «гаспада».

Глядзiце, дагуляiцеся, шаноўны Сп. Якубовiч.

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?