Мінімальны ззаробак за снежань 2011 года індэксуецца на 101,2%. Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за снежань 2011 года не перавысіў пяціпрацэнтны парог да лістапада 2011-га — моманту папярэдняй індэксацыі, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Месячны мінімальны ззаробак за снежань складае 925 тыс. 520 рублёў, пагадзінны мінімальны — 5 тыс. 450 рублёў.

Нагадаем, у Беларусі месячная мінімальная заработная плата (МЗП) з 1 студзеня 2012 года ўстаноўлена ў памеры 1 млн., пагадзінная — 5 тыс. 930 (такое рашэнне змешчана ў пастанове ўрада ад 9 снежня 2011 года № 1666).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?