Мэта культуры сёння кансалідаваць грамадства, умацоўваць будынак беларускай дзяржаўнасці.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня на цырымоніі ўручэння прэмій прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва.

Паводле яго слоў, адной з крыніц унутранай сілы беларускага народа з’яўляецца менавіта культура,

якая абапіраецца на сялянскія традыцыі і славянскія карані.

Лукашэнка адзначыў,

што такой моцнай падтрымкі, якую дзяржава аказвае айчыннай культуры апошнія гады, не было ніколі раней.
Штогод мільярды рублёў укладваюцца ў аднаўленне помнікаў дойлідства ў Полацку, Гомелі, Міры, Нясвіжы і іншых кутках Беларусі.
Адроджаны ў першапачатковым харастве Вялікі тэатр,
другое жыццё атрымліваюць будынкі іншых тэатраў, музеяў, кінастудыі «Беларусьфільм». Дзяржава выступае галоўным спонсарам, мецэнатам праектаў і пачынанняў майстроў мастацтва. У Беларусі няма і не будзе ніякага астаткавага прынцыпу адносін улады да культуры, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Беларуская цывілізацыя стваралася не агнём і мячом, а мудрасцю і словам.

Менавіта наша зямля дала чалавецтву такіх светачаў хрысціянства, як Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі. Тут з’явіўся на свет выдатны асветнік Францыск Скарына, які 495 гадоў таму падарыў усходнім славянам першае друкаванае выданне.
Беларусь ўзбагаціла сусветную культуру паэзіяй Янкі Купалы, Якуба Коласа, 130-гадовы юбілей якіх мы адзначаем у гэтым годзе», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама адзначыў, што аб’яўленне ў Беларусі Года кнігі павінна надаць новы імпульс развіццю грамадства і адкрыць шырокія гарызонты ў духоўнай сферы.

Звяртаючыся да ўзнагароджаных, ён падкрэсліў, што яны з’яўляюцца элітай беларускага грамадства. Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што дзяржава і далей будзе падтрымліваць культуру, таленавітых людзей, асабліва педагогаў, і ўсяляк іх заахвочваць, калі не ў бягучым, то ў наступныя гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?