10 студзеня адбылося пасяджэнне Мінскай гарадской рады АГП. У партыю былі прынятыя новыя чальцы, зацверджана дата правядзення гарадской канферэнцыі, а таксама прайшло галасаванне наконт выключэння з шэрагаў партыі Андрэя Дзмітрыева, які кіраваў штабам У.Някляева на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Анатоль Паўлаў, у прыватнасці, зазначыў:

«Фармулёўка паводле статуту — за нанясенне палітычнай шкоды партыі. А палітычная шкода відавочная.
Возьмем мінулыя выбары. Упершыню партыя рашэннем з’езда вылучыла свайго кандыдата ў прэзідэнты. Пры гэтым Дзмітрыеў, быўшы не проста шараговым сябрам партыі, а членам Нацыянальнага камітэта і кіраўніком Міжнароднай камісіі АГП, дэманстратыўна займаўся кіраўніцтвам штаба абсалютна іншага кандыдата. Як гэта разглядаць, калі не палітычную шкоду?
І другі момант — яго заява, якая прагучала па беларускім тэлебачанні пасля 19 снежня 2010 года.

Трэба аддаць належнае Яраславу Раманчуку — пасля сваёй заявы па БТ ён знайшоў у сабе мужнасць, напісаў заяву і выйшаў з партыі. Дзмітрыеў не палічыў гэта патрэбным. Не сумняваюся, ён яшчэ зладзіць валтузню вакол свайго выключэння.

Тым больш цяпер, калі агучыў свае планы аб стварэнні левацэнтрысцкай партыі, што, дарэчы, ужо ідзе насуперак з ідэалогіяй АГП.
Ён павінен быў сам пайсці, але не зрабіў гэтага. Таму гарадская рада прыняла такое рашэнне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?