Грамадства1414

Палітвязень Аліневіч: Начальнік СІЗА КДБ прапаноўваў працаваць на іх хакерам

У запісцы з-за кратаў анархіст распавядае пра катаванні і выбар.

У лісце з турмы да сястры Ігар Аліневіч апісаў здзекі за кратамі.

«…Пасля Плошчы пачаўся масавы прэс. У СІЗА нагналі карнікаў у масках. Пастаянна раўлі, рэгулярныя шмоны. Гэта душыла волю.

Пасля Новага года збілі тройчы за непадпарадкаванне зневажальным загадам.

Ініцыятарам гэтай «творчасці» стаў начальнік СІЗА КДБ Арлоў, — мяркуе палітвязень Аліневіч.
— Забралі ТБ. Пасля вярнулі, але
круцілі перадачы пра ўсялякую містыку, чачэнцаў, жыдамасонскую змову і іншае. Гэта моцна ціснула на псіхіку, але глядзець — абавязкова.
Адвакатаў не пускалі да канца следства. Бліжэй да лютага [2011] пачалося ўзмацненне жорсткасці.
Прымушалі голым стаяць на падлозе, без мэты прысядаць, некаторых клалі проста тварам.
Але самае жорсткае — бег з рэчамі і матрацам па калідорах і лесвіцах. Я ў выніку плюнуў і адмовіўся: вырашыў «ускрыцца», каб паехаць у бальнічку. Але начальнік «прахаваў» усё, бо ў іх
у камерах відэаназіранне і [сочаць] псіхолагі, якія рэгулююць узровень ціску на чалавека.
У выніку самыя жорсткія катаванні знялі, а да сакавіка і зусім адмянілі.

Але ўсё перажыў нармальна. Час бавіў за чытаннем энцыклапедыі па псіхалогіі, навучаннем маляванню па дапаможніку, гульнямі ў шахматы і даміно, фізухай.

Яшчэ зімой я ведаў, чым усё скончыцца, і нават змірыўся. На судзе больш быў рады магчымасці ўбачыць бацькоў, сяброў і, канечне, сваіх таварышаў, якія духам не палі. А таксама паглядзець у вочы тым баязліўцам і здраднікам, якія мяне сюды пасадзілі.

Калі з’язджаў на Валадарку, начальнік СІЗА прыйшоў у камеру. Гаварыў пра несправядлівы прысуд і прапаноўваў застацца ў іх на прывілеяваных умовах хакерам працаваць.
Абяцалі ноўтбук. Пасля, калі адмовіўся, прапаноўвалі ў персанал абслугі пайсці. Танныя метады.

…Ты ведаеш, уся гэтая сітуацыя з пратэстамі, арыштамі, палітзэкамі і падобнае дабротна ўплывае на соцыум.

Людзі пачалі знаёміцца ў ізалятарах, падчас пратэстаў, пры абмеркаванні акцыі і пры салідарнасці з палітвязнямі.
Летнія пратэсты з’явіліся з самога народу — апазіцыя да іх не мае дачынення. Лета — толькі рэпетыцыя. Больш буйныя падзеі наперадзе.

Самае галоўнае, каб ты не думала, што я тут пакутую. Зразумей, у мяне сумленне чыстае.
Змагаўся за праўду смела, трымаў адказ прыстойна. Мяне любяць і паважаюць. Так што
на душы лёгка і радасна, а асабісты досвед і карысныя знаёмствы ўзбагаціліся, напэўна. Засталося прайсці толькі выпрабаванне часам.
Яно адкіне ўсё лішняе і непатрэбнае, і я выйду зусім цэласным чалавекам».

* * *

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў арганізацыі шэрагу акцый у 2009—2010: антымілітарысцкага шэсця пад Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла», падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка», нападзе на пасольства Расіі ў Мінску, нападзе на ізалятар на Акрэсціна. Вінаватым сябе не прызнаў. Да арышту працаваў камп'ютарнікам. Напісаць яму можна на адрас: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж53

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»184

У Фінляндыі затрымалі былога вагнераўца, які прасіў прытулку. Ён ваяваў у Бахмуце2

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць