Аляксей Паўлоўскі - актыўны баец Незалежнага прафсаюза РЭП і крытык лукашызму.
Акрамя гэта, брыгада Спірыдонава ў поўным складзе напісала заявы аб выхадзе з прадзяржаўнага прафсаюза.
Нагадаем, што
4 студзеня адміністрацыя будаўнічай арганізацыі «Прамжылбуд» пісьмова ўведаміла Аляксея Паўлоўскага аб нежаданні працягваць з ім працоўны кантракт.Ад 10 лютага рабочы застаецца без працы. На дадзеным прадпрыемстве Аляксей адпрацаваў год і нараканняў за працу не меў.
«Кантракт са мной не працягнулі таму, што я актыўна займаўся адстойваннем працоўных інтарэсаў,бо з’яўляюся актыўным сябрам незалежнага прафсаюза РЭП. Мне вельмі прыемна, што сваімі паводзінымі я дасягнуў аўтарытэта сярод свайго працоўнага калектыва, які ў поўным складзе адрэагаваў на маё звальненне заявамі на растарэжэнне працоўных кантрактаў.
Чакаем, як адрэагуе на гэта наш дырэктар, спадар Балдэнка», — гаворыць Аляксей Паўлоўскі.