Хтосьці апантаны тэатрам, хтосьці рокам, а хтосьці любоўю да традыцыяў. А што галоўнае для людзей, якія жывуць традыцыямі і займаюцца ў фальклорных калектывах? Усяго толькі, каб імі цікавіліся, слухалі іх спевы, запрашалі на выступы, і, канешне, пераймалі майстэрства ды працягвалі жыццё даўнейшых традыцыяў, насуперак забабонам нібыта гэта нямодна:

Ці ёсць ў Беларусі грамадзянская супольнасць? Як дзейнічаюць грамадскія арганізацыі і інацыятывы? Стваральнікі відэанарысаў пад назвай «Апантаныя» даюць адказы на гэтыя пытанні. Наступны відэанарыс з гэтага цыклу — «Апантаныя птушкамі».

Многія нават могуць пахваліцца тым, што ў дзяцінстве зрабілі пару шпакоўняў. А як яшчэ можна дапамагчы пярнатым сябрам? Пра гэтае і многае іншае распавядаюць «апантаныя аховай птушак», сябры арганізацыі, якая можа пахваліцца не толькі добрымі справамі, але і незвычайнай для Беларусі арганізаванасцю (рэдкая арганізацыя мае ажно 3.000 сяброў і рэгіянальныя аддзяленні па ўсёй краіне):

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?