Маладафронтавец быў адлічаны пасля таго, як адбыў 15 сутак за акцыю салідарнасці, што прайшла 19 снежня 2011 года каля Чырвонага касцёла ў Мінску.
Ураджэнец Мёраў Уладзімір Яроменак вучыўся на трэцім курсе факультэта камп’ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Пасля падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў 2010 годзе ён быў асуджаны на тры з паловай гады ўзмоцненага рэжыму, але быў датэрмінова вызвалены 13 жніўня 2011 года. Тады яму ўдалося аднавіцца на вучобе.
Пры канцы верасня, уУладзіміра Яроменка асудзілі тады на 12 сутак арышту, і ва ўніверсітэце яго папярэдзілі, што новы адміністрацыйны арышт немінуча стане падставай для адлічэння.20-ю гадавіну абвяшчэння «Пагоні» ібел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі Беларусі, ён разам з Настай Палажанкай спрабаваў вывесіць сцягі ў цэнтры Мінска, але іх затрымалі.
Пасьля апошняга затрымання, суду і арышту на 15 сутак так яно і сталася.
Яроменак: «Мне патэлефанавалі з універсітэта, сказалі, што я адлічаны і мушу забраць дакументы. Афіцыйнай прычыны, напісанай у загадзе, я пакуль ня ведаю, бо па дакументы яшчэ не хадзіў».
Хлопец думае пра тое, каб працягваць вучобу, але ўжо не ў Беларусі.
0
0
0
0
0
0