Увечары 11 студзеня з’явілася інфармацыя, што запланаваны на 11 лютага канцэрт «Крамбамбулі», які мусіў адбыцца ў клубе Re:Public адменены.

«Наша Ніва» звярнулася па каментар да дырэктара клуба Андрэя Старцава:

«Я ўпершыню чую, што канцэрт адменены. Варта адзначыць, што ён перанесены і адбудзецца не ў нашым клубе.
Але пра адмену казаць не выпадае». Дырэктар адмаўляе, што перанос канцэрта з яго клубу мае палітычныя прычыны.
«Гэта звязана зусім не з гуртом. Проста ў нас ёсць унутраныя гаспадарча-камерцыйныя прычыны — пэўныя рознагалоссі паміж намі і арганізатарамі канцэрта.
Прычына толькі ў гэтым» — паведаміў спадар Старцаў.

Інфармацыя пра тое, што 11 лютага ў клубе Re:Public мусіла адбыцца прэзентацыя новага альбома «Крамбамбулі» «Драбадзі-драбада» пашырылася ўжо досыць даўно.

Дзіўна, што «гаспадарча-камерцыйныя» прычыны выніклі толькі цяпер. 
Каментары арганізатараў канцэрта з’явяцца неўзабаве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?