Праграму «Падарожжа дылетанта» зьнялі з этэру БТ. Вядучы праграмы Юры Жыгамонт заявіў, што кіраўніцтву БТ не спадабалася няправільная падача інфармацыі. Іван Жахлівы, аказваецца, вызваліў Беларусь ад усяго польскага і літоўскага, а Кастусь Каліноўскі быў польскім здраднікам, які хацеў прадаць Беларусь Польшчы. «Яшчэ мне было сказана, што звароту «панове» ў Беларусі ніколі не было, а трэба казаць «уважаемые зрители». На БТ кажуць, што прычыны закрыцьця праграмы ў тым, што яна мела нізкі рэйтынг і была слабай у прафэсійным сэнсе.

Ю.Жыгамонт пакуль ня ведае, ці ўдасца з «Дылетантам» перайсьці на іншы канал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0