Колькасць карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook можа дасягнуць 1 мільярда чалавек у жніўні гэтага года. Такія дадзеныя агучыла аналітычная кампанія iCrossing. Па меркаванні аналітыкаў, гэта абумоўлена ростам папулярнасці сацыяльнай сеткі ў шэрагу краін Паўночнай Амерыкі і Еўропы. Сваю цікавасць таксама выяўляюць жыхары краін у стадыі развіцця.

Рост колькасці карыстальнікаў забяспечаць, па дадзеных iCrossing, такія краіны, як Бразілія і Індыя. На дадзены момант яны складаюць у сацыяльнай сетцы 16% і 3% адпаведна.

Па дадзеных на 22 верасня 2011 года,

у Facebook было 800 мільёнаў актыўных карыстальнікаў і 350 мільёнаў актыўных карыстальнікаў мабільнай версіі
(гэтыя дзве лічбы не складваюцца). Штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавышае 400 мільёнаў чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?